БЕЛАРУСЬ 2024/25
🠔 НАЗАД
🠔 НАЗАД
Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Марыю Калеснікаву і пакласці канец жорсткаму абыходжанню з ёй. Марыя Калеснікава — вядомая дзеячка апазіцыі і сімвал мірнага пратэсту 2020 года — утрымліваецца за кратамі з верасня 2020 года. Адміністрацыя папраўчай калоніі падвергла Марыю Калеснікаву жорсткаму абыходжанню, і яе здароўе пагоршылася. Ад сярэдзіны лютага ёй адмаўляюць у любых кантактах з сям’ёй і адвакатам, уключаючы званкі, лісты і спатканні.
Рэагуючы на навіну пра тое, што Наста Лойка, беларуская праваабаронца і адукатарка, была асуджаная да сямі гадоў калоніі на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў падчас закрытага судовага працэсу, Мары Стразерс, рэгіянальная дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла:
Колькасць зафіксаваных пакаранняў смерцю ў 2022 годзе дасягнула самага высокага паказчыка за апошнія пяць гадоў, паколькі навялікшыя дзяржавы-забойцы з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі павялічылі колькасць забойстваў, паведаміла сёння Amnesty International у апублікаваным штогадовым аглядзе смяротнага пакарання.
Правёўшы вялікае расследаванне, Amnesty International прыйшло да высновы, што расійскія ўзброеныя сілы здзейснілі ваеннае злачынства, калі ў сакавіку нанеслі ўдар па марыупальскім драматычным тэатры ва Украіне, забіўшы як мінімум дзясяткі людзей, а, магчыма, і нашмат больш.
Улады Літвы адвольна ўтрымлівалі тысячы асобаў у ваенізаваных лагерах, дзе яны спазналі бесчалавечныя ўмовы, катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання, заявіла сёння Amnesty International. У сваім новым дакладзе арганізацыя дакументуе, як бежанцы і мігранты месяцамі ўтрымліваліся ў санітарна непрыстасаваных, падобных на турмы цэнтрах у Літве, дзе ім адмаўляюць у доступе да справядлівых працэдураў прадстаўлення прытулку, дзе яны сутыкаюцца з іншымі сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека і дзе ад іх чакаюць, што яны «добраахвотна» вернуцца ў краіны, з якіх яны збеглі.
У 2021 г. назіраўся трывожны рост колькасці пакаранняў смерцю і смяротных прысудаў, бо некаторыя з краін, дзе пакаранне смерцю практыкуецца найбольш, вярнуліся да свайго звычайнага рэжыму, а суды былі вызваленыя ад каранавірусных абмежаванняў, заявіла сёння Amnesty International у сваім штогадовым дакладзе аб смяротным пакаранні.
У Беларусі па меры набліжэння да даты прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ўлады працягваюць павялічваць рэпрэсіі супраць любых іншадумцаў. 30 ліпеня яны абвясцілі аб новым крымінальным расследаванні ў дачыненні да вядомага відэаблогера і апазіцыйнага палітыка Сяргея Ціханоўскага. Ён абвінавачваецца ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці, здзейсненае групай асоб або якое спрычынілася да смерці чалавека або іншых цяжкіх наступстваў» паводле часткі 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі яго прызнаюць вінаватым, ён можа быць асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў. Дэталі абвінавачванняў трымаюцца ў сакрэце, але інфармацыя, якой валодае Міжнародная амністыя, паказвае на тое, што гэтыя абвінавачванні сфабрыкаваныя з адзінай мэтай — спыніць законную палітычную дзейнасць Ціханоўскага і яго жонкі Святланы. Гэтая справа з’яўляецца часткай больш маштабнай кампаніі, нацэленай на самога актывіста, яго прыхільнікаў, блогераў і крытыкаў улады.
Улады Беларусі павінны спыніць рэпрэсіі супраць усіх іншадумцаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і неадкладна спыніць сваю заганную кампанію супраць жанчын-актывістак і членаў сем’яў прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, выкарыстоўваючы тактыку, якая грунтуецца на жанчынаненавісніцтве, заявіла сёння Міжнародная амністыя.
Жанчыны непрапарцыйна церпяць ад жорсткага ўціску правоў чалавека ў Беларусі, дзе ўлады дэманструюць абуральнае грэбаванне абавязальніцтвамі краіны ў галіне правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў жніўні 2020 года. Жанчыны — аб’ект гендарных стэрэатыпаў і дыскрымінацыі, заснаваных на патрыярхальных уяўленнях аб гендарных ролях, якія прадстаўляюць іх як «уразлівых» і «слабых», пазбаўляюць іх кантролю над сваім целам і зводзяць да роляў і абавязкаў, звязаных з клопатам пра сям’ю і мацярынствам[1]. Напярэдадні жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў таксама становіцца відавочным, што ўлады часта пераследуюць жанчын з улікам гендарных асаблівасцяў.
Рэагуючы на ўчорашнія затрыманні больш за 200 пратэстоўцаў у сталіцы Беларусі Мінску і іншых гарадах краіны, Айша Юнг, каардынатарка Міжнароднай амністыі па Беларусі, заявіла: