Amnesty International: прысуд беларускай праваабаронцы Насты Лойцы — гэта сакрушальны ўдар па супольнасці актывістаў

Рэагуючы на навіну пра тое, што Наста Лойка, беларуская праваабаронца і адукатарка, была асуджаная да сямі гадоў калоніі на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў падчас закрытага судовага працэсу, Мары Стразерс, рэгіянальная дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіла: 

«Прысуд Насты Лойцы на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў у выніку сакрэтнага судовага фарсу наносіць сакрушальны ўдар па супольнасці актывістаў у Беларусі і сітуацыі з правамі чалавека наагул. Подлае рашэнне ўладаў судзіць яе за зачыненымі дзвярыма сведчыць пра поўную адсутнасць легітымнасці яе судовага пераследу і маштабах парушэнняў яе права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Наста Лойка — мужная актывістка і адукатарка, якая нястомна працавала над прасоўваннем і абаронай правоў чалавека ў Беларусі. Яна павінна быць неадкладна і безумоўна вызваленай. 

«Існуюць таксама сур’ёзныя перасцярогі што да здароўя і бяспекі Насты Лойкі, а нядаўні сакрэтны судовы працэс выклікае на гэты конт толькі дадатковыя пытанні. Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць выкарыстоўваць сістэму крымінальнага правасуддзя краіны ў якасці інструменту, каб прымусіць замаўчаць крытыкаў дзяржавы, у тым ліку Лойку і іншых праваабаронцаў, для якіх падрыхтаваная падобная доля. 

Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць выкарыстоўваць сістэму крымінальнага правасуддзя краіны ў якасці інструменту, каб прымусіць замаўчаць крытыкаў дзяржавы, у тым ліку Лойку і іншых праваабаронцаў, для якіх падрыхтаваная падобная доля

Мары Стразерс, рэгіянальная дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

«Улады Беларусі павінны неадкладна прыняць рашэнне аб расследаванні фактаў адвольнага затрымання Насты Лойкі і інфармацыі пра яе катаванні падчас утрымання пад вартай, пра што паведамлялася летась. Любыя службовыя асобы, якія абгрунтавана падазраюцца ў здзяйсненні гэтых злачынстваў або ў саўдзеле ў іх, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў рамках справядлівага судовага разгляду без прымянення смяротнага пакарання. 

Наста Лойка — вядомая праваабаронца. Раней яна дакументавала прымяненне рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства ў Беларусі, працавала над абаронай замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў сваёй краіне і ладзіла адукацыю па правах чалавека. 

6 верасня 2022 года Наста Лойка была адвольна затрыманая, калі выходзіла з Мінскага гарадскога суда пасля наведвання слуханняў па справе супраць калегаў-праваабаронцаў Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і васьмі іх іншых абвінавачаных тае справы. 

Першапачаткова Лойка была змешчаная пад «адміністрацыйны арышт» за нібыта «дробнае хуліганства». Яе ўтрыманне пад вартай неаднаразова падаўжалася, пакуль у кастрычніку 2022 года яна не была адвольна ўзятая пад варту ў якасці падазраванай у здзяйсненні крымінальнага злачынства. 

Падчас яе ўтрымання пад вартай ёй было адмоўлена ў доступе не толькі да адваката, але і ў неабходнай медыцынскай дапамозе і іншых прадметах першай неабходнасці, у тым ліку ў цёплай вопратцы і пітной вадзе.