- У новай справаздачы падрабязна апісваюцца злоўжыванні ў дачыненні да асобаў, якія пераходзілі мяжу ў Літву з Беларусі
- Стаўленне кардынальна адрозніваецца ад прыёму для асобаў, якія прыбываюць з Украіны
- Еўрапейскай камісія не выконвае свае абавязкі ў адпаведнасці з правам ЕС
- Кантакт з дакладчыкамі
Улады Літвы адвольна ўтрымлівалі тысячы асобаў у ваенізаваных лагерах, дзе яны спазналі бесчалавечныя ўмовы, катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання, заявіла сёння Amnesty International. У сваім новым дакладзе арганізацыя дакументуе, як бежанцы і мігранты месяцамі ўтрымліваліся ў санітарна непрыстасаваных, падобных на турмы цэнтрах у Літве, дзе ім адмаўляюць у доступе да справядлівых працэдураў прадстаўлення прытулку, дзе яны сутыкаюцца з іншымі сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека і дзе ад іх чакаюць, што яны «добраахвотна» вернуцца ў краіны, з якіх яны збеглі.
Такое стаўленне рэзка кантрастуе з добразычлівасцю, з якой у ЕС прымалі асобаў, што ратуюцца ад вайны ва Украіне.
Amnesty International апытала дзясяткі асобаў з такіх краінаў, як Камерун, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Ірак, Нігерыя, Сірыя і Шры-Ланка, якіх незаконна ўтрымлівалі. Многія асобы казалі, што яны станавіліся аб’ектамі збіцця, абразаў, запалохванняў і цкаванняў на расавай глебе з боку ахоўнікаў. Іх утрымлівалі ў пільна вартаваных пільна цэнтрах утрымання, дзе быў недастатковы доступ да санітарных выгодаў і медыцынскіх паслугаў.
«У Іраку мы чуем пра правы чалавека і правы жанчынаў у Еўропе. Але тут няма ніякіх правоў», — сказала жанчына-езідка, якую ўтрымлівалі ў цэнтры для бежанцаў у Медніках (Медзінінкаі), недалёка ад мяжы з Беларуссю.
«Да кожнай асобы, якая шукае абароны, варта ставіцца аднолькава і з павагай. Тым не менш, асобы, з якімі мы размаўлялі ў Літве, месяцамі незаконна ўтрымліваліся ў жудасных умовах, станавіліся аб’ектамі фізічнага і псіхалагічнага гвалту і іншага зневажальнага годнасць абыходжання. Усе гэтыя асобы, якія знаходзяцца ў цэнтрах утрымання пад вартай, павінны быць неадкладна вызваленыя і ім павінен быць забяспечаны доступ да справядлівых працэдураў прадстаўлення прытулку», — заявіў Нільс Муйжніекс, Еўрапейскі рэгіянальны дырэктар Amnesty International.
«У той час як Літва справядліва аказала цёплы прыём дзясяткам тысяч бежанцаў з Украіны, досвед затрыманых, з якімі мы размаўлялі, радыкальна адрозніваўся. Інстытуцыйны расізм, укаранёны ў міграцыйную сістэму Літвы, выклікае сур’ёзную заклапочанасць».
Аўтаматычнае, незаконнае затрыманне і адмова ў прадстаўленні прытулку
У ліпені 2021 года, калі колькасць людзей, што прыбывалі на мяжу Літвы з Беларуссю, павялічылася, парламент прыняў новае заканадаўства, якое прадпісвае аўтаматычнае затрыманне людзей, што незаконна праніклі на тэрыторыю Літвы. Каб пазбавіць затрыманых прававых гарантыяў ЕС адносна адвольнага затрымання, улады назвалі такое затрыманне «часовым размяшчэннем» і нават «альтэрнатыўным утрыманнем пад вартай».
У выніку, тысячы асобаў, у тым ліку многія з тых, хто мае патрэбу ў міжнароднай абароне, утрымліваліся пад вартай цягам доўгага тэрміну. На працягу некалькіх месяцаў многія з іх таксама былі пазбаўленыя якога-небудзь нагляду з боку судовых органаў кантролю за законнасцю іх утрымання пад вартай. Шматлікія асобы так і не атрымлівалі адказу на свае заявы аб прадстаўленні прытулку. Тысячы іншых асобаў былі гвалтоўна выштурхнутыя назад праз мяжу ў Беларусь, дзе ў іх няма ніякіх шанцаў атрымаць абарону.
Бесчалавечныя ўмовы ўтрымання
Amnesty International наведала два цэнтры ўтрымання пад вартай у Літве, цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Кібартаі і Медніках, і правяла гутаркі з 31 асобай.
Сотні мужчын на дадзены момант знаходзяцца пад вартай у цэнтры ў Кібартаі, які функцыянаваў як турма да верасня 2021 года, калі ўлады пачалі выкарыстоўваць яго для ўтрымання бежанцаў і мігрантаў. У ім закратаваныя вокны, браняваныя дзверы і высокая сцяна па перыметры. Мужчынам, якія змяшчаюцца там, было абмежавана перамяшчэнне нават унутры ўстановы, і ім дазвалялася прымаць гарачы душ толькі два разы на тыдзень. На працягу некалькіх месяцаў цэнтр быў запоўнены звыш сваіх магчымасцяў, і ў ім санітарна непрыстасаваныя ракавіны, прыбіральні і душавыя.
У сакавіку мужчына з Сірыі расказаў Amnesty International: «Я хачу падзякаваць Літве за тое, што яна прыняла нас… Але тут да нас дрэнна ставяцца. Гэта турма, а не лагер. Куды б я ні глянуў, паўсюль калючы дрот, чаму? Я не злачынца, я бежанец».
Злоўжыванні ў дачыненні да затрыманых асобаў
Сотні людзей утрымліваюцца ў цэнтры ўтрымання пад вартай у Медніках, дзе яны спяць у кантэйнерах, пастаўленых на футбольным полі. Суворымі літоўскімі зімамі людзі вымушаныя выходзіць на вуліцу, каб схадзіць па снезе ў прыбіральню. Затрыманыя, якія камунікавалі з Amnesty International, знаходзіліся ў стане страху з прычыны агрэсіўных паводзінаў ахоўнікаў цэнтру. Затрыманыя часам ладзілі акцыі пратэсту, каб выказаць сваю незадаволенасць з прычыны адвольных затрыманняў і жахлівых умоваў утрымання. Шматлікія асобы намалявалі трывожную карціну таго, як улады рэагавалі на такія дэманстрацыі, збіваючы іх, у тым ліку дубінкамі, а таксама выкарыстоўваючы пярцовыя балончыкі і электрашокеры.
Раніцай 2 сакавіка 2022 года атрад па барацьбе з беспарадкамі здзейсніў налёт на цэнтр утрымання пад вартай у Медніках у адказ на акцыю пратэсту, якая адбылася напярэдадні вечарам. Жанчыны і мужчыны пазней распавядалі, як ахоўнікі і паліцыянты збівалі іх кулакамі, дубінкамі і электрашокерамі; накідвалі на іх кайданкі і выцягвалі з «пакояў» нетрывалых кантэйнераў; сексуальна прыніжалі групу чарнаскурых жанчынаў, якіх вымусілі выйсці на холад напаўголымі і са звязанымі рукамі, і зачынілі іх у кантэйнеры, як гэта відаць з абуральных відэазапісаў, прагледжаных Amnesty International. Прынамсі 12 асобаў былі пераведзеныя ў іншыя цэнтры.
Гэта быў не адзінкавы выпадак. Маюцца шматлікія паведамленні пра жорсткае абыходжанне, часам параўнальнае з катаваннямі, і непрапарцыйнае ўжыванне сілы, у тым ліку з выкарыстаннем пярцовых балончыкаў і іншага спецыяльнага абсталявання. Затрыманых таксама змяшчалі ў ізалятар, і іх кусалі сабакі, калі яны спрабавалі збегчы. Псіхолаг, які працаваў у цэнтры, на дадзены момант знаходзіцца пад следствам па абвінавачванні ў меркаваным сексуальным гвалце ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзіліся пад ягоным наглядам.
Amnesty International таксама задакументавала выпадкі, калі затрыманыя па расавай прыкмеце, асабліва чарнаскурыя мужчыны і жанчыны, станавіліся аб’ектамі глыбока абразлівых расісцкіх прыніжэнняў.
«Жазэфіна», маладая жанчына з Афрыкі на поўдзень ад Сахары, распавяла: «Ахоўнік сказаў:» Мы адпраўляем вас у лес на паляванне»…. Тут усё расісцкае, яны поўныя расісты, усе ахоўнікі. Калі вы хворыя і просіце выклікаць хуткую дапамогу, яны кажуць, што выклічуць яе толькі ў тым выпадку, калі вы зваліцеся ў прытомнасць. Нам тут не падабаецца. Чаму ніхто не любіць чарнаскурых?”
Працэдуры прадстаўлення прытулку і сістэма прававой дапамогі адмыслова пабудаваныя, каб прымаць адмоўныя рашэнні
У жніўні 2021 года Літва забараніла асобам, якія нелегальна патрапляюць у краіну, падаваць заявы аб прадстаўленні прытулку. Улады Літвы відавочна давалі мала веры заявам асобаў, якія прасілі прытулак да гэтага або якім у выключных выпадках дазвалялася падаваць заявы. Яны ігнаравалі належную прававую працэдуру, перашкаджалі доступу просьбітаў прытулку да неабходных доказаў і часта не забяспечвалі адэкватнага перакладу.
Amnesty International асудзіла сістэму юрыдычнай дапамогі як фіктыўную. Адвакаты, якія мусілі б прадстаўляць асобаў, што просяць прытулку, падчас разгляду просьбаў, наймаюцца на працу тым жа Дэпартаментам па міграцыі, рашэнні якога яны павінны аспрэчваць. Гэта стварае рызыку канфлікту інтарэсаў.
“Гэтая часовая адмысловая сістэма будуецца на небяспечнай рызыцы канфлікту інтарэсаў. Адвакаты, як нібыта нанятыя для аказання дапамогі і абароны бежанцам і мігрантам, увесьчасна не патрапляюць падтрымліваюць іх, часам нават выступаючы супраць іх у судзе. Гэты падман з’яўляецца яшчэ адным перашкодай для асобаў, якія шукаюць абароны», — сказаў Нільс Муйжніекс.
Час перагарнуць старонку
Улады Літвы нядаўна заявілі, што яны больш не будуць дамагацца падаўжэння тэрміну ўтрымання пад вартай звыш цяперашняй мяжы ў 12 месяцаў, але ім яшчэ трэба будзе падрабязна расказаць пра тое, як яны будуць выпраўляць парушэнні, якія яны здзейснілі на працягу апошняга года. Крокі па выпраўленні неабходныя, паколькі сваімі дзеяннямі яны парушылі як міжнароднае права, так і права ЕС.
“Праз год пасля ўвядзення “надзвычайнага” заканадаўства і звязанай з ім палітыкі і прымяняльнай практыкі, якія прычынілі столькі гора і пакутаў, надышоў час Літве перагарнуць старонку. Улады Літвы павінны неадкладна вызваліць усіх тых, хто ўсё яшчэ ўтрымліваецца пад вартай у рамках рэжыму «часовага размяшчэння», забяспечыць доступ да справядлівых працэдураў прадстаўлення прытулку, выдаць кампенсацыю за ўсю прычыненую фізічную і псіхічную шкоду, расследаваць жорсткае абыходжанне з людзьмі і адмяніць усе шкодныя законы, прынятыя ў 2021-2022 гадах».
Еўрапейскае замоўчванне
За апошнія некалькі месяцаў Еўрапейскі саюз дазволіў стварыць двухузроўневую сістэму. У той час як грамадзянам Украіны прадстаўляецца абарона ў ЕС і да іх ставяцца са спачуваннем, якога яны заслугоўваюць, людзі, якія бягуць з іншых краінаў, аказваюцца ў затачэнні і сутыкаюцца з незлічонымі перашкодамі ў сістэме, якая ганебна заплямленая расізмам і іншымі формамі дыскрымінацыі.
Калі Літва паспрабавала «легалізаваць» выштурхоўванні назад, аўтаматычнае затрыманне і адмову ў прадстаўленні прытулку з дапамогай свайго ўнутранага заканадаўства, рэакцыя Еўрапейскай камісіі вагалася ад адкрытага ўхвалення да маўклівай падтрымкі. Кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі заявіла членам еўрапейскім парламентарам, што выштурхоўванні назад адназначна незаконныя, але прыпусціла, што няма ніякіх пераканаўчых доказаў, што яны адбываліся. Апублікаваны сёння даклад Amnesty International змяшчае больш чым дастаткова доказаў гэтаму, як і дакументы іншых міжнародных арганізацыяў і мясцовых праваабарончых групаў, што з’явіліся цягам апошняга году.
Еўрапейская камісія яшчэ не распачала справу аб парушэнні права ЕС супраць Літвы, заканадаўства, палітыка і прымяняльная практыка якой груба парушаюць міжнароднае заканадаўства і права ЕС. Тым часам супрацоўнікі Еўрапейскай памежнай і берагавой аховы (Frontex) працягваюць аказваць дапамогу літоўскім памежнікам, у тым ліку ў памежным кантролі і іншай дзейнасці, якая могуць спрыяць парушэнням правоў чалавека.
«Праз год пасля таго, як Літва паспрабавала легалізаваць нелегальнае, Еўрапейская камісія дагэтуль не распачала ніякіх дзеянняў для прывядзення заканадаўства Літвы ў адпаведнасць з правам ЕС. Пакуль Еўрапейская камісія застаецца бяздзейнай, яна дае зразумець дзяржавам-членам, што прававыя нормы ЕС могуць парушацца беспакарана», — сказаў Нільс Муйжніекс.