Патрабуйце спыніць жорсткае абыходжанне са зняволенай беларускай лідаркай апазіцыі Марыяй Калеснікавай!

Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Марыю Калеснікаву і пакласці канец жорсткаму абыходжанню з ёй. Марыя Калеснікава — вядомая дзеячка апазіцыі і сімвал мірнага пратэсту 2020 года — утрымліваецца за кратамі з верасня 2020 года. Адміністрацыя папраўчай калоніі падвергла Марыю Калеснікаву жорсткаму абыходжанню, і яе здароўе пагоршылася. Ад сярэдзіны лютага ёй адмаўляюць у любых кантактах з сям’ёй і адвакатам, уключаючы званкі, лісты і спатканні. 

Заклікаем да дзеяння: напішыце ўласны зварот сваімі словамі або скарыстайцеся узорам ніжэй.


Текст обращения:

Паважаны спадар Генеральны пракурор,

Я глыбока занепакоены станам здароўя і асабістай бяспекай вязня сумлення Марыі Калеснікавай і патрабую яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Пасля яе арышту ў форме выкрадання 7 верасня 2020 года, Марыя Калеснікава была асуджаная 6 верасня 2021 года да 11 гадоў турэмнага зняволення паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў у «экстрэмізме», «спробе захопу ўлады» і «закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Марыя Калеснікава адбывае пакаранне ў жаночай папраўчай калоніі N4 у Гомелі, дзе яе здароўе значна пагоршылася. Адміністрацыя турмы неаднаразова карала і пераследавала яе за нібыта дысцыплінарныя парушэнні.

Уначы 28 лістапада 2022 года Марыю Калеснікаву шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ёй зрабілі аперацыю ў сувязі з прабадзеннем язвы. Адміністрацыя калоніі 10 студзеня прымусіла яе вярнуцца да працы на швейнай вытворчасці, пазбавіўшы яе магчымасці належным чынам аднавіцца пасля аперацыі. Непасрэдна перад шпіталізацыяй Марыя Калеснікава, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, больш за 10 дзён утрымлівалася ў штрафным ізалятары — адзіночнай неацяпляльнай камеры. Там было немагчыма спаць з-за холаду, яна ўвесь час хадзіла, каб сагрэцца» Хоць падчас знаходжання ў адзіночнай камеры Марыя Калеснікава неаднаразова губляла прытомнасць і пакутавала ад гіпертаніі і прыступаў млоснасці, улады адмаўляліся пераводзіць яе ў бальніцу да таго часу, пакуль яе стан не стаў крытычным. Адміністрацыя папраўчай калоніі не паведаміла ні яе адвакату, ні яе сям’і пра тое, што Марыя Калеснікава была шпіталізаваная і перанесла аперацыю, хоць яна шмат разоў прасіла персанал бальніцы звязацца з яе сям’ёй. У траўні 2023 года яе здароўе яшчэ больш пагоршылася.

Ад сярэдзіны лютага Марыі Калеснікавай адмаўляюць у любых кантактах з сям’ёй, уключаючы званкі, лісты і спатканні. Адвакат, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, ад 7 лютага не можа атрымаць да яе доступ.

Я настойліва заклікаю вас:

  • Забяспечыць неадкладнае і безумоўнае вызваленне Марыі Калеснікавай;
  • Тэрмінова спыніць жорсткае абыходжанне і ўтрыманне Марыі Калеснікавай пад вартай без сувязі са знешнім светам, забяспечыць ёй належную медыцынскую дапамогу і ўсё неабходнае, у тым ліку медыкаменты;
  • Аператыўна і эфектыўна расследаваць паведамленні пра жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай, адвольнае затрыманне і неабгрунтаваны судовы пераслед і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці ў рамках справядлівага судовага разбіральніцтва
  • Пакласці канец злоўжыванням сістэмай крымінальнага правасуддзя ў дачыненні да актывістаў і мірных іншадумцаў.

З павагай,

Адрес:

Андрэй Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Вул. Інтэрнацыянальная, 22,

г. Мінск, 220030

Рэспубліка Беларусь 

Email: [email protected]